Выбары ў Беларусі: Што заўгодна, толькі прыдзіце!
Шэф-рэдактар газеты “Народная воля” Святлана Калінкіна лічыць, што беларусы не вераць у прэзідэнцкія выбары і не чакаюць ад іх ніякіх зменаў.
Без Таццяны Караткевіч увогуле можна было засведчыць крызіс выбарчай сістэмы, – кажа рэдактар.
– Усё робіцца ў Менску, каб людзі прыйшлі на выбары, там абяцаюць і бясплатныя сямейныя фотаздымкі, і бясплатную гарбату, і мінеральную ваду, будуць працаваць псіхолагі і крызісныя пакоі, пенсіянераў будуць вучыць працаваць на кампутары і так далей… Што заўгодна, толькі прыдзіце! Але, на мой погляд, у выбары ніхто не верыць. І ніхто ад іх нічога не чакае. Бо на самой справе, нават для нармальнай улады выбары патрэбныя, бо гэта новыя ідэі, новыя канцэпцыі, новы погляд.
Сёння беларуская ўлада сама не ведае, што рабіць і не мае магчымасці пачуць альтэрнатыўную думку, – каментуе Святлана Калінкіна.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя