Выбары ў Ізраілі: зноў палітычны тупік?



Калі аніводны з бакоў не здолее сфармаваць кіроўную кааліцыю, у краіне адбудуцца пятыя выбары за два гады.

Канчатковыя вынікі выбараў у Ізраілі паказалі, што краіна зноў зайшла ў палітычны тупік: ні прэм’ер-міністру Біньяміну Нетаньяху, ні яго супернікам не ўдалося набраць бальшыні, якая патрэбная для фармавання ўраду.

Паводле выбарчай камісіі, пры падліку 100% галасоў кіроўная партыя Нетаньяху „Лікуд” і яе саюзнікі атрымалі 52 месцы ў 120-мясцовым парламенце – Кнэсэце.

Ідэалагічна разнастайныя партыі, якія выступаюць за адхіленне Нетаньяху, атрымалі 57 месцаў.

Ультраправая партыя атрымала 7 месцаў, а арабская ісламісцкая партыя – 4. Абедзве не ўваходзяць у альянс.

Калі пасля некалькіх тыдняў нікому не ўдасца сабраць кааліцыйную бальшыню – 61 месца, то ў Ізраілі пройдуць пятыя выбары за два гады.

Беларускае Радыё Рацыя