Выбары на Піншчыне
На Піншчыне працуе 124 участковых выбарчых камісій: 68 на тэрыторыі Пінска і 56 у вёсках Пінскага раёна. У рэгіёне хаду галасавання ў асноўны дзень, манітораць 27 незалежных назіральнікаў.
Падрабязанасці перадае наш карэспандэнт Пятро Савіч:
– На Піншчыне датэрмінова прагаласавала каля 27% выбарцаў. Што датычна галоўнага дня галасавання, то з моманту адкрыцця выбарчых участкаў актыўнасць назіралася ў вясковай мясцовасці. Чэргаў няма, але па традыцыі, павялічэння людзей чакаюць на другую палову дня. Чальцы выбарчых камісій працуюць у масках і пальчатках, чаго не скажаш пра выбарцаў – рэдка хто з’яўляецца ў масцы альбо карыстаецца сродкам для дэзінфекцыі рук, якія ёсць бадай на кожным участку.
Яшчэ ў сярэдзіне тыдня, нечакана, рамонтныя працы пачаліся ў гарадскім парку – на тым самым месцы, якое было адведзена для правядзення масавых агітацыйных мерапрыемстваў. А з суботняга вечара ў Пінску назіраецца павелічэнне міліцэйскіх патрулёў.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск