Выбары: удзел ці байкот?



У пытанні ўдзелу ў выбарах беларускія грамадзяне таксама падзелены. Адны лічаць, што патрэбна ўдзельнічаць у выбарах, другія, што не – і прыводзяць пры гэтым важкія аргументы:

– У грамадстве зараз такая сітуацыя: ты “за”, ці “супраць”. Іншых варыянтаў няма. Чалавек 20 гадоў ва ўладзе. У любым выпадку, калі ніхто на выбары не прыйдзе, яны ўсё адно “намалююць”.

– Таму што ўсё гэта фальсіфікацыя. Усё гэта даўно прадумана, проста мы павінны пайсці на выбары, каб была “карцінка”, што мы ходзім на выбары.

– Гэта тэатр аднага актора. Вынік вядомы.

– Пакуль не будуць прадстаўлены месцы ў выбарчых камісіях чальцам партый і грамадскіх аб’яднанняў, да таго часу галасаваць няма сэнсу. Ты прагаласуй нават “супраць”, а твой голас палічуць “за”.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзя Ярмошына ў інтэрвью для Еўрарадыё сказала, што найлепш, калі ў пратаколе не меней 4-ох чалавек, што выбары могуць быць прызнанымі пры рэальнай канкурэнцыі.

Беларускае Радыё Рацыя