Выбары, як інструмент зменаў у сферы бяспекі Беларусі



У былым бернардынскім кляштары адбылася дыскусія “Наступныя выбары, як інструмент зменаў у сферы бяспекі Беларусі”.

Гаворць заснавальнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў:

– Адбылася першая з дзвюх запланаваных дыскусій, якая прысвечаная таму, як фактар прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў гэтага года можа быць выкарыстаны дзеля прасоўвання ідэй і пазітыўных зменаў у вайсковай і праваахоўнай сферах Беларусі. Абмеркавалі тэмы, якія звязаныя з падтрыманнем законнасці ў войску, з нестатутнымі адносінамі,  з перспектывай развіцця вайскова-прамысловага комплексу і перспектывай захавання на Беларусі расейскіх вайсковых аб’ектаў.

 У менскім бернардынскім кляштары – сённяшнім гатэльным комплексе «Манастырскі», дзе праходзіла сустрэча экспертаў, палітыкаў і прадстаўнікоў прэсы, за савецкім часам месцілася гаўптвахта.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск