Выбух у Багдадзе: больш за 60 загінулых, амаль 100 параненых



Больш за 60 чалавек загінулі і амаль 100 атрымалі раненні ў выніку выбуху, што прагрымеў на рынку ў Садр-сіці – шыіцкім раёне Багдада.

160511093006_baghdad_blast_640x360_reuters_nocredit

(Фота REUTERS)

СМІ паведамляюць, што выбухнула машына, начыненая выбухоўкай. У гэты момант у горадзе была гадзіна пік, таму ў зоне выбуху знаходзілася шмат людзей.

Стан многіх параненых крытычны.

Адказнасць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка „Ісламская дзяржава”, забароненая ў Расеі ды іншых краінах свету. ІД і раней здзяйсняла напады ў раёнах, дзе пражываюць пераважна шыіты, якіх групоўка лічыць ерэтыкамі.

З пачатку красавіка ў Багдадзе адбылося некалькі буйных выбухаў, якія кожны раз забіралі жыцці дзясяткаў чалавек. У пачатку траўня машына, начыненая выбухоўкай, выбухнула на паўднёвым-захадзе горада. У канцы красавіка больш за 20 чалавек загінулі ў выніку выбуху ў прыгарадзе Багдада. У серыі выбухаў у пачатку красавіка таксама загінулі больш за 20 чалавек.

Гэты выбух стаў адным з найбуйнейшых па ліку ахвяр за апошнія месяцы.

bbc.com