Выбухі на вайсковым аэрадроме ў Бранскай вобласці



Беспілотнікі Узброеных Сілаў Украіны  атакавалі вайсковы аэрадром у Бранскай вобласці ў ноч на 3 траўня, піша Baza.  

Паводле выдання, у выніку атакі невялікія пашкоджанні атрымаў неэксплуатаваны Ан-124. Пацярпелых няма. Паводле папярэдніх звестак, у атацы ўдзельнічала 5 беспілотнікаў. Два з іх былі знішчаныя са стралковай зброі, яшчэ два выбухнулі на тэрыторыі аэрадрома. Яшчэ адзін беспілотнік знойдзены не быў. Таксама сёння ноччу беспілотнік атакаваў рэзервуар з палівам у Краснадарскім краі Расеі.

Напярэдадні, 2 траўня, у Бранскай вобласці адбылася ўжо другая паспяховая дыверсія на чыгунцы, у выніку якой сышоў з рэек цягнік з нафтапрадуктамі. 1 траўня ў Бранскай вобласці пусцілі пад адхон беларускі цягнік з нафтапрадуктамі і піламатэрыяламі.

Беларускае Радыё Рацыя