Выбухі ў анексаваным Расеяй Севастопалі



Расея нанесла ракетны ўдар па горадзе Запарожжа. Па папярэдніх дадзеных, адзін чалавек пацярпеў. Выбух таксама быў чутны ў расейскіх гарадах Растове і Курску. Няма дадатковай інфармацыі па гэтай тэме.

Уначы ў анексаваным Расеяй Севастопалі прагрымелі выбухі, паведаміў у Telegram дарадца мэра акупаванага Марыупаля Пятро Андрюшчанка, лаяльны да ўладаў Кіева. Партал „Українська правда” дадае, што выбухі былі чутныя ў раёне аэрапорта Бельбек.

Апошнім часам усё часцей адбываюцца ўкраінскія ўдары па Крыму, які з 2014 года акупаваны расейцамі. Некаторыя эксперты, напрыклад былы камандуючы ўзброенымі сіламі ЗША ў Еўропе генэрал Бэн Ходжэс, лічаць, што Украіна верне сабе паўвостраў на працягу некалькіх месяцаў.