Выйшаў на волю Ілля Дабратвор



20131010dobrotvorsvabodatjpg_0Пасля чатырнаццаці сутак арышту на волю выйшаў актывіст «Альтэрнатывы» Ілля Дабратвор.

29 ліпеня ён быў у Доме правасуддзя, дзе ў гэты час адбываўся працэс над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам. Ілля Дабратвор быў у чорнай майцы з Пагоняй і надпісам «Свабоду палітвязням».

За гэты надпіс яго і затрымалі. У другой палове дня 29 ліпеня Ілля Дабратвор патэлефанаваў дадому і паведаміў жонцы, што яго ўжо асудзілі на 14 сутак нібыта за брыдкаслоўе ў грамадскім месцы і вязуць на Акрэсціна.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота reporter.by