„Выказванне Лукашэнкі – атыканстытуцыйнае”
Выказванне Аляксандра Лукашэнкі наконт плана ваенных дзеянняў у выніку канфлікту намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў назваў атыканстытуцыйным. Па Канстытуцыі Беларусь з’яўляецца нейтральнай дзяржавай, – кажа Валянцін Лазарэнкаў:
– Гэта распальванне ваенных дзеянняў на абсалютна мірнай тэрыторыі, якая ніякіх прэтэнзій ні да каго не ставіць. Мы павінны выпрацоўваць адзіную нейтральную пазіцыю. А нейтральная пазіцыя – гэта ніякіх ваенных дзеянняў на гэтых граніцах не павінна быць.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у XVI сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў-удзельніц СНД заявіў: „У выпадку канфлікту нашы першымі ўступаюць у бой, пасля чаго падцягваюцца часці, сканцэнтраваныя на захадзе Расіі”.
Беларускае Радыё Рацыя