Вынікі апытання ВЦИОМ: 66% беларусаў супраць аб’яднання з Расеяй
У інтэрнэт „злілі” вынікі даследавання, якое правёў у Беларусі ВЦИОМ (Усерасейскі цэнтар вывучэння грамадскай думкі). Апытанне праводзілася для расейскага МЗС. Прытым названы цэнтр не мае ліцэнзіі на правядзенне палітычных апытанняў у Беларусі.
Па выніках апытання Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава лідзіруюць у спісе палітыкаў, да якіх беларусы ставяцца лепш за ўсё. З замежных палітыкаў беларусы найбольш добра ставяцца да Меркель. З ліку мясцовых палітыкаў беларусы горш за ўсё ставяцца да Качанавай, Лукашэнкі і Макея. З замежных палітыкаў — да Пуціна і Зяленскага.
Вынікі даследавання таксама паказалі, што 76% апытаных беларусаў выступаюць за рашучыя эканамічныя рэформы, а 66% — супраць аб’яднання з Расеяй. Пры гэтым да саюзнай дзяржавы ў большасці сваёй ставяцца станоўча.
Пры гэтым па некаторых пытаннях у беларускага грамадства няма кансенсусу. Напрыклад, па БелАЭС, санкцыях i Дня народнага адзінства.