Вынікі першага туру на выбарах прэзідэнта Польшчы



Паводле найноўшых падлікаў: Анджэй Дуда мае 43,67%; Рафал Тшаскоўскі – 30,34%; Шыман Галоўня – 13,85%.

***

Паводле дадзеных амаль з 99 адсоткаў выбарчых камісій на Падляшшы, Анджэй Дуда атрымаў больш за 50% падтрымкі, Рафал Тшаскоўскі – амаль 21%, Шыман Галоўня набраў амаль 17% галасоў.

Дзеючы прэзідэнт атрымаў на Падляшшы 275 177 галасоў, а кандыдат КО 112 057 галасоў. Трэці вынік мае Шыман Галоўня, які атрымаў 90 832 галасы. 

***

Дзяржаўная выбарчай камісія Польшчы (PKW) падала інфармацыю пасля падліку 87,16% галасоў выбарцаў. Паводле яе пасля першага туру Анджэй Дуда набірае 45,24% галасоў, на другім месцы Рафал Тшаскоўскі – каля 29%. Трэцяя пазіцыя па набраных галасах у Шымона Галоўні13,5%.

***

Паводле папярэдніх звестак экзіт-полаў, якія праводзіць Ipsos на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы вынікае, што цяперашні кіраўнік дзяржавы Анджэй Дуда набірае 41,8% падтрымкі. На другім месцы прадказальна апынаецца кандыдат Грамадзянскай Кааліцыі Рафал Тшаскоўскі, які атрымлівае 30,4% галасоў.  Як і прагназавалася, праўдападобна, што гэтыя прэтэндэнты выходзяць у другі тур галасавання.

Паводле апытанняў Ipsos трэцяе месца займае Шыман Галоўня, які набірае 13,3% галасоў.

Далей ідуць:

Кшыштаф Босак – 7,4%

Робэрт Бедрань – 2,9%

Уладыслаў Косіняк-Камыш -2,6%

Марак Якубяк – 0,5%

Вальдэмар Віткоўскі– 0,3%

Павал Танайна-0,3%

Станіслаў Жолтак-0,3%

Міраслаў Пятроўскі-0,2%

Афіцыйныя вынікі выбараў у першым туры будуць абвешчаныя найраней у аўторак 30 чэрвеня.

Галасаванне ў другім туры павінна прайсці 12 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя