Вынікі незалежнага даследавання пра выбары ў Беларусі
На выбарах Ціханоўская набрала 52,2% галасоў, Лукашэнка — 20,6%. Такія вынікі свайго сацыялагічнага даследавання агучыў аналітык брытанскага аналітычнага цэнтра Chatham House Рыгор Астапеня.
Даследнік адзначыў, што 13,7% рэспандэнтаў не захацелі адказаць на пытанне, за каго галасавалі.
З даследавання таксама вынікае, што толькі 10,5% апытаных цалкам упэўненыя, што афіцыйныя вынікі выбараў не былі сфальсіфікаваныя.
Паводле Астапені, беларускае грамадства падзелена на тры групы: тыя, хто падтрымлівае пратэсты (43,3%); назіральнікі (33,6%) — гэта тыя, хто збольшага за патрабаванні пратэстоўцаў, але хоча стаяць убаку; тыя, хто супраць пратэстаў (23,1%). Стаўленне да Каардынацыйнай рады супадае з гэтым падзелам грамадства.
Беларускае Радыё Рацыя