Вынікі выбараў у расейскую дзярждуму: ніякіх сенсацый



Па выніках апрацоўкі 80% пратаколаў галасавання на выбарах у дзяржаўную думу Расеі партыі набралі наступныя адсоткі галасоў:

„Единая Россия” – 54, 28%

КПРФ – 13,61%

ЛДПР – 13,37%

„Справедливая Россия” – 6,17%

Аніводная з іншых партый не набрала не толькі 5 патрэбных адсоткаў галасоў, для таго каб трапиць у думу, але і нават 3%, якія б дазвалялі разлічваць на дзяржаўнае фінансаванне. Вынікі іншых партый такія:

„Коммунисты России” – 2,44%, „Партия Пенсионеров” – 1,76%, „Яблоко” – 1,70%, „Родина” – 1,40%, Партия Роста – 1,07%.

***

У дзяржаўную думу Расеі 7-га склікання паводле экзіт-полаў праходзяць „Единая Россия”, ЛДПР, КПРФ і „Справедливая Россия”. Такія вынікі апытанняў, праведзеных пры выхадзе людзей з выбарчых участкаў, якія праводзіў Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі. Пра гэта піша ТАСС.

Паводле гэтых апытанняў, спіс „Единой России” атрымливае 44,5% галасоў выбарцаў. Другое месца займае партыя ЛДПР з лідарам Уладзімірам Жырыноўскім – 15,3%. Яна адцясніла на трэцюю пазіцыю камуністаў – КПРФ – у той папярэдне 14,9%. Таксама ў думу новага склікання праходзіць „Справедливая Россия” – у яе 8,1%.

Іншыя партыі праходны 5% бар’ер не пераадолелі. Аднак „Яблоко” з 3,5 % можа прэтэндаваць на дзяржаўнае фінансаванне, якое ў Расеі вызначана партыям, што атрымалі больш 3% галасоў па спісах.

Найменш паводле вынікаў экзіт-полаў набрала партыя „Гражданская сила” – 0,2%.

Такім чынам аніводная з дэмакратычных і апазіцыйных партый ў новай дзярждуме ня будзе прадстаўлена фракцыяй. Такія вынікі прагназавала бальшыня экспертаў і аналітыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя