Вышаградская група выказалася адносна выбараў у Беларусі
Вышаградская група выказалася адносна выбараў у Беларусі і бягучай палітычнай сітуацыі ў краіне.
«Заклікаем улады Беларусі да адкрыцця дарогі да палітычнага развязання крызісу, забеспячэння правоў чалавека, а таксама недапушчэння прымянення гвалту супраць мірных пратэстоўцаў» – гаворыцца ў заяве.
Такія словы Аляксандру Лукашэнку, які сілавымі метадамі ўтрымлівае ўладу ў Беларусі, адрасавалі прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Славаччыны Зузана Чапутова і прэзідэнт Вугоршчыны Янаш Адэр.
Яны выказалі глыбокую занепакоенасць прэзідэнцкімі выбарамі, вынікі якіх не прызнала беларускае грамадства.
Таксама палітыкі засцераглі ўсе іншыя краіны ад умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі і віталі экстраны саміт па справах Беларусі, які пачаўся ў гэтыя хвіліны ў Еўразвязе па відэаканферэнцыі.
Беларускае Радыё Рацыя