Як адбываецца назіранне за беларускімі выбарамі ў іншых краінах свету



Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» звярнулася да ўсіх беларусаў свету з просьбай паведамляць, як адбываецца галасаванне і назіранне на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у беларускіх амбасадах свету.

Тэкст гучыць так:

Шаноўныя сябры!

Не так даўно мы расказвалі вам, што трэба рабіць, каб у выніку трапіць назіральнікамі за выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на замежныя ўчасткі для галасавання. Выбары ўжо пачаліся.

Раскажыце цяпер нам: ці ў вас гэта атрымалася?

Ці гладка ўсё прайшло? Ці сапраўды, як нам паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме, для гэтага патрэбны толькі пашпарт, давер суграмадзянаў і аркуш з заявай?

Раскажыце сваю гісторыю нам, а мы распаўсюдзім яе сярод усіх, хто нас чытае.

Беларускае Радыё Рацыя