Як галасуюць гомельцы за мяжой



У пасольствах Беларусі ў Расеі, Украіне і Польшчы –чэргі, каб прагаласваць на выбарах. Беларусы хочуць перамен.

У Маскве каля пальства Беларусі ў Расеі – кіламетровая чарга. Відавочцы адзначаюць, што людзі прыходзяць хутчэй, чым галасуюць. У чарзе – бел-чырвона-белыя сцягі. Гомелец Арцём Бурыла, які цяпер жыве ў Маскве, гаворыць, што прыйшоў галасаваць, каб паказаць, што беларусам Расеі не ўся роўна, што будзе з Беларусяй. Таксама, заўважае з жартам Арцём Бурыла, да гэтага расейцы такія натоўпы бачылі толькі падчас ісламскага свята Курбан-байрам. Гамяльчанка Ліля Доўгаль, якая таксама цяпер працуе ў Маскве, гаворыць, што прастаяла вялікую чаргу, каб прагаласаваць. “Я ганаруся беларусамІ, што прыйшлі сёння выказаць сваю пазіцыю”,. – сказала Ліля Доўгаль. Таксама чэргі ў пасольствы Беларусі, каб прагаласаваць выстраіліся ў Варшаве і Кіеве.

Гамяльчанка Наталля Арцёменка, якая цяпер жыве ў Варшаву, таксама накіраваліся ўсёй сям’ёй да пасольства, каб прагаласаваць. Аднак там сабралося чалавек 400. Таму сям’я з чатырма дзецьмі, якія б не вытрывлі стаяць доўга ў чарзе, накіравалася ў Бельск-Падляскі.

“Я вырашыла галасаваць бо ў гэтай кампаніі з’явіліся сілы, якія далі надзею на тое, што ўсе можа змяніцца. Я маю на ўвазе Бабарыку, а пасля аб’ яднанне трох штабоў. Але галоўнае, таму, што людзі сталі рэагаваць на сітуацыю ў краіне зусім па-іншаму. Як быццам тых, з канца 1990-х — 2000-х стала ў стні разоў больш. І гэта сапраўды дае надзею на тое, што змены адбудуцца, нават калі не адразу пасля выбараў. У прынцыпе, галоўныя змены, змены ў грамадстве, ужо адбываюцца. Мы былі каля 11 ля Варшаўскай амбасады. Там аграменная колькасць людзей, са сцягамі, дзецьмі і аргаменым жаданнем прагаласаваць. На падыходзе сустрэлі хлопца з двума дзецьмі, які толькі прагаласаваў хоць жонка займала чаргу а 5 раніцы”, — распавядаюць Наталля і Канстанцін Арцёменкі. Юлія Сівец

Фота і відэа: Наталля і Канстанцін Арцёменкі, Арцём Бурыла, Ліля Доўгаль