Як каронавірус паўплывае на рэжым Лукашэнкі?
Сітуацыя ў Беларусі напружаная і нервовая. Найперш гэта звязана з пандэміяй і абыякавасцю ўладаў да страшнай хваробы, якая пакуль набірае абароты. Несвоечасовай аказалася і аб’ява пра хуткую дату выбараў.
Паводзіны Аляксандра Лукашэнка назваць прадуманымі ў складаны для краіны час нельга, кажа кіраўнік партыі „Народная Грамада” Мікалай Статкевіч:
– За гэтыя смерці, за гэтыя хваробы людзі ўскладуць віну на чалавека, які проста выбраў такі шлях, такую мадэль паводзінаў. Тыя рэшткі аўтарытэта, рэйтынга, улады, якія яшчэ былі, яны канчаткова знікнуць. Лукашэнка сутыкнецца з усеагульнай нянавісцю.
Паводле сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржука Русецкага, спаду каронавірусу з-за стратэгіі ўладаў пакуль чакаць не даводзіцца:
– З улікам параду 9-га траўня – гэты спад, пандэмія можа зацягнуцца надаўжэй, гэта можа быць расцягнута яшчэ на пару месяцаў.
Паводле праваабаронца Русецкага, чарговая масавая выбарчая кампанія не паспрыяе паляпшэнню сітуацыі з COVID-19. Выбары трэба было б перанесці на больш позні тэрмін.
Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя