Як Надзея Саўчанка планавала тэракт у Вярхоўнай Радзе
Генпракуратура Украіны апублікавала аператыўныя аўдыёзапісы і відэаматэрыялы пра датычнасць Надзеі Саўчанкі да планавання тэракту ва ўкраінскім парламенце ў Кіеве.
Як паведамляе партал censor.net.ua, запісы былі зроблены падчас дасудовага следства і атрыманы ў выніку негалосных следчых дзеянняў.
На 15-й хвіліне запісу Саўчанка падрабязна апісвае план тэракту ў парламенце падчас выступлення Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў прысутнасці прадстаўнікоў замежных амбасадаў. Акрамя гэтага, народны дэпутат распавядае і пра сваю ролю ў плане.
Дэпутатка парламента Надзея Саўчанка была арыштаваная ў будынку Вярхоўнай Рады. Яе абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрактаў у Кіеве, дзяржаўнага перавароту і забойства кіраўнікоў краіны. Генпракурор Юрый Луцэнка паказаў відэа ў парламенце.
