Як Партыя БНФ рыхтуецца да парламенцкіх выбараў?



Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў пра падрыхтоўку да парламенцкай кампаніі.

Рыгор Кастусёў: На 21 верасня ў нас прызначаны партыйны з’езд, на якім і вызначымся са сваім прадстаўніцтвам на парламенцкіх выбарах, калі іх не перанясуць на наступны год. Зараз фармуем спісы, будуць адбывацца куставыя сходы па вылучэнні кандадатаў.

РР: Падчас мінулай парламенйцкай кампаніі колькі прадстаўнікоў вылучала партыя?

Рыгор Кастусёў: Было больш за 70 прэтэндэнтаў, хаця не ўсіх зарэгістравалі. Сталі кандыдатамі каля 50 чалавек. Спадзяемся, што і ў гэтым годзе выйдзем прыкладна на такія ж лічбы, хаця, шчыра скажу, жадаючых прыняць удзел у гэтай кампаніі асабліва няма. Будзем імкнуцца моладзь “абкатаць” на выбарах, ды і я таксама буду балатавацца.

РР: Асноўнае пытанне з’езда – вылучэнне кадыдатаў на выбары?

Рыгор Кастусёў: Безумоўна, хаця, натуральна, пойдзе размова і пра назіральнікаў. Мы актыўна будзем працаваць у межах кампаніі “Права выбара” разам з іншымі арганізацыямі, і ўжо вызначылі акругі, дзе будзе татальнае назіранне і назіранне ў асноўны дзень галасання.

Гэтаму нададзім найбольшую ўвагу, каб паказаць супольнасці, як насамрэч праводзяцца ў Беларусі выбары. У такім выпадку аперыраваць можна будзе толькі канкрэтнымі фактамі. І я не думаю, што ў той сістэме, па якой праводзяцца выбары ў Беларусі, нешта зменіцца.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя