Як прайшлі муніцыпальныя выбары ў Расеі?
Чым яны адрозніваюцца ад беларускіх палітычных кампаній? Што такое псеўда-чэргі? На такія пытанні даў адказы экс-кандыдат у дэпутаты ў муніцыпальныя саветы Санкт-Пецярбурга «Чорная рэчка» Павел Чупрунаў.
Палітык распавёў падрабязней, якія палітычныя сілы былі прадстаўленыя і як будавалася праца:
– Ёсць тры вялікія штабы – гэта штаб Навальнага, гэта аб’яднаныя дэмакраты ад «Аб’яднанай Расеі» і штаб «Яблыка». Усе гэтыя штабы актыўна набіралі ўвесь мінулы год будучых кандыдатаў. Яны цалкам робяць ім аўтсорс у плане збору дакументаў, у плане дапамогі ў афармленні агітацыйных матэрыялаў ды ўсяго іншага. Таму там, канешне, вельмі вялікі «мікст» і вопыту, і маладосці, і энтузіязму і ўсяго іншага. Агулам, калі браць па Пецярбургу, дзесьці каля 2000 розных кандыдатаў выйшлі з гэтых штабоў. З іх засталіся ў «гонцы» не больш за 300 чалавек.
На дадзены момант расейскі палітык Павел Чупрунаў падаў пазоў у суд на адмену вынікаў выбараў, а таксама ў Цэнтральную Выбарчую Камісію.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя