Як «Права выбару» ацэньвае выбарчую кампанію?
Збор подпісаў праходзіць пераважна ў спакойнай атмасферны – заўважае каардынатар кампаніі «Права выбару 2016» Дзяніс Садоўскі. У Беларусі працягваецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, іх збіраюць на пікетах, а таксама падчас абходу па кватэрах. Паводле кампаніі «Права выбару» сёлета яны фіксуюць толькі нязначныя правакацыі з боку ініцыятыўных груп праўладных зборшчыкаў подпісаў ды перашкоды, якія больш звязаныя з няведаннем законаў – тлумачыць Дзяніс Садоўскі.
– І ў Менску, і ў рэгіёнах так. Але гэта, у асноўным, звязана з тым, што недасведчаныя ахоўнікі крамаў патрабуюць, каб пікетоўцы адышлі ад крамы ці штосьці яшчэ. Але пасля выклікання міліцыі ўсё гэта ўлагоджваецца, ніякіх сур’ёзных канфліктаў мы не фіксуем. То бок, кампанія на гэтым этапе праходзіць спакойна. Улада ўсё ж зацікаўлена, каб большасць кандыдатаў, якія вылучыліся, стварылі ўражанне выбараў.
Сёння назіральнікі з «Права выбару 2016» плануюць агучыць справаздачу, якая ахоплівае папярэднія этапы парламенцкай кампаніі: фармаванне выбарчых камісій розных узроўняў, рэгістрацыя ініцыятыўных груп і пачатак збору подпісаў.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя