Як улады будуць “абмяжоўваць насельніцтва” ад інфармацыі?
Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец не выключае, што падчас прэзідэнцкіх выбараў улады могуць пайсці на блакаванне Інтэрнэта.
Новы міністр інфармацыі Ігар Луцкі заявіў, што Міністэрства інфармацыі будзе “абмяжоўваць насельніцтва ад інфармацыі, якая наносіць шкоду дзяржаве”. Што гэта азначае?
Андрэй Бастунец: Мне падаецца, што зараз будуць выкарыстоўвацца тыя самыя механізмы, што выкарыстоўваліся і раней. Не выключана таксама, што будуць блакаваць некаторыя Інтэрнэт-рэсурсы, якія непажаданыя для ўладаў
Тактыка Міністэрства інфармацыі такая – працаваць на прафілактыку з буйнешымі гульцамі Інтэрнэт-прасторы і аказваць кропкавае ўздзеянне на тых, хто напружвае дзяржаву.
А ў дзень выбараў альбо ў нейкія іншыя дні, калі неабходна, то наогул могуць заблакаваць увесь Інтэрнэт. Наколькі вядома, тэхнічныя магчымасці для гэтага ў іх ёсць.
РР: Хто будзе вызначаць, якая “інфармацыя наносіць шкоду дзяржаве”, і ці наносіць яна такую шкоду наогул?
Андрэй Бастунец: У гэтым і палягае самая вялікая праблема, бо насамрэч гэтае пытанне павінны разглядаць суд, а не Міністэрства інфармацыі. Але ў нас усё перавярнулі з ног на галаву.
Сёння ў той жа міліцыі куды больш паўнамоцтваў, чым у журналістаў. Нават яны могуць стаць цэнзарамі і экспертамі ў галіне журналістыкі.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота baj.by