Як вярнуць Канстытуцыі значнасць Асноўнага Закону Беларусі?
15 сакавіка Беларусь будзе адзначаць 26-годдзе сваёй Канстытуцыі ва ўмовах відавочнага канстытуцыйнага крызісу.
Пра шляхі рэфармавання Канстытуцыі падчас круглага стала “Як вярнуць Канстытуцыі моц, павагу, значнасць Асноўнага Закону Беларусі” распавёў кіраўнік цэнтру „Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька:
– Мы хацелі правесі такі мазгавы штурм, і падкрэсліць, якія сем тэмаў абавязкова грамадска-канстытуцыйная камісія мусіць улічыць пры падрыхтоўцы сваіх прапаноў. Нам гэта карысна. Нам вельмі важна не замыкацца ў коле трыццаці чалавек, якія сёння ўваходзяць у склад камісіі, а пачуць грамадства, пачуць людзей. І чым больш шырокай будзе дыскусія, тым лепш.
У паседжанні круглага стала прынялі ўдзел былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, сябры Беларускай грамадскай канстытуцыйнай камісіі, юрысты і праваабаронцы.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск