Як вяртанне Саўчанкі можа змяніць палітычнае поле ва Украіне?
Надзею Саўчанку ў прэзідэнты, альбо як вяртанне з расейскай палону можа змяніць палітычнае поле? Ва Украіне не сціхаюць дыскусіі на гэты конт. Палітолагі і журналісты перакананыя, што вяртанне ўкраінскай лётчыцы можа змяніць палітычную раскладку сілаў. Яна дэпутат Вярхоўнай рады пад першым нумарам ад партыі «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі ды дэпутат Парламенцкай асамблеі рады Еўропы. «Рэйтынг Надзеі Саўчанкі сапраўды зашкальвае», — кажа ўкраінскі журналіст Сяргей Грышын. Больш таго, яна не мае ўвогуле негатыўнага палітычнага рэйтынгу.
— 31-га траўня яна мае з’явіцца на паседжанні Вярхоўнай Рады. Тыя два гады, пакуль яна была ў турме ейны вобраз быў гераізаваны, таму цяпер чакаецца, што зараз яна прыйдзе ў парламент і адразу пачне змяняць краіну і так далей. Мясцовыя палітолагі кажуць, што калі Надзея Саўчанка цяпер зоймецца рэальнай палітыкай, гэта будзе вялікая праблема для ўсіх украінскіх палітычных лідараў.
«Як павядзе сябе Надзея Саўчанка ў палітыцы цяжка спрагназаваць», — кажа Сяргей Грышын, прынамсі падчас свайго вызвалення яна сказала, што гатовая вярнуцца ў зону АТА. Надзею Саўчанку абмянялі на двух расейскіх вайскоўцаў, у расейскім палоне яна правяла каля двух гадоў.
Больш на гэту тэму ў праекце «Месца для прэсы»
Пасля 15.00 паводле беларускага часу.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя