Якім будзе жаночы твар пратэстаў у 2021 годзе?



Ці застануцца жанчыны па-ранейшаму актыўнымі? Што пра гэта думаюць мужчыны? Адказы на такія ды іншыя пытанні шукала лідарка Феміністычнай групы Каардынацыйнай Рады, грамадская дзяячка Юлія Міцкевіч.

Яна адзначыла, што сёлета варта чакаць жаночай актыўнасці прыкладна на такім жа роўні, як і ў мінулым годзе:

– На мой погляд, гэта дакладна так жа, як было ў мінулым годзе. Мы можам гэта бачыць па тых паведамленнях, навінах, якія прыходзяць. І мы бачым жанчын актыўных пенсіянерак на сённяшніх акцыях, на дваровых акцыях. І ў цэлым я ведаю, што рыхтуюцца новыя жаночыя маршы. Таму маё асабістае меркаванне, што  2021 год абавязкова працягне быць годам разумных, таленавітых, крэатыўных і вельмі рашучых жанчын.

Юлія Міцкевіч звярнула ўвагу, што беларускае грамадства ў цэлым пазітыўна ўспрымае ролю жанчыны ў пратэстных рухах. А таксама цалкам падрыхтаванае да жанчыны-прэзідэнткі.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Скрыншот відэазапісу The Ministry of Counterculture, YouTube