Як змяніць уладу ў Беларусі?
Беларускае Радыё Рацыя атрымала заяву і ліст Цэнтра грамадзянскай салідарнасці наконт палітычнай сітуацыі ў краіне і шляхоў да змены ўлады. Аўтары дакументаў, апрача ўказаных у лісце дадзеных спадара Ануфрыя Рамановіча, невядомыя рэдакцыі.
Рэдакцыя вырашыла апублікаваць атрыманыя матэрыялы ў сувязі з актуальнай дыскусіяй, якая вядзецца аб шляхах выхаду Беларусі з палітычнага крызісу.
Заява Цэнтра грамадзянскай салідарнасці.
Мы, грамадзяне Беларусі, большасць якіх публічна не ўдзельнічае ў апазіцыйнай дзейнасці, 24 студзеня 2017 г. з Польшчы накіравалі дыпламатычна ўстрыманы пісьмовы зварот да А. Лукашэнкі з прапановай пачаць дыялог з грамадскасцю (тэкст ніжэй). Была магчымасць аднесці ліст да Адміністрацыі і нават перадаць асабіста адрасату. Але ж вырашылі, што так будзе бяспечней. 27 студзеня 2017 г. ліст атрымала Адміністрацыя Прэзідэнта. Роўна праз тыдзень, 3 лютага, Адміністрацыя арганізавала, г.зв. “Большой разговор”, на якім А. Лукашэнка ў звыклай для яго манеры прадэманстраваў сваю “дэмакратычнасць”, намякнуў, што такі дыялог з грамадскасцю паспеў. І нават даў згоду на сустрэчу з галоўным рэдактарам газеты “Народная воля” І. Сярэдзічам, з якім таксама ў далейшым разважаў аб дыялогу.
Усе, хто ў звароце паданыя як “Мы”, вельмі хочам, каб перамены ад аўтарытарызму і г.зв. “вертыкалі” да дэмакратыі і сапраўдных выбараў адбыліся мірна, без чалавечых ахвяр і матэрыяльных страт. Лічым, што для выйсця з эканамічнага крызісу, захавання міру і стабільнасці ў Краіне патрэбны дабравольны, праз “круглы стол” адыход Лукашэнкі ад улады. Зварот зрабілі мы ў карэктнай форме, па-чалавечы хацелі даць магчымасць Лукашэнку, як першаму ўсенародна выбранаму, на вяршыні славы “міратворцу” мірна адысці ад улады, атрымаць фінансавыя і другія гарантыі для сябе і блізкіх і такім чынам пазбегнуць напружанасці ў грамадстве.
Шчыра скажам, што напраўляючы пісьмовы зварот да Лукашэнкі, з нашай асвядомленасцю аб яго асобе мы не вельмі верылі, што ён здольны аб’ектыўна ўспрыняць і зразумець неабходнасць дыялогу.
На жаль, наш сумнеў спраўдзіўся…
Усе паводзіны А. Лукашэнкі як раней, так і ў апошнія часы сведчаць аб тым, што для яго не вядомае пачуццё нацыянальнай годнасці. Наадварот, у яго агрэсіўна-варожае стаўленне да ўсяго нацыянальнага, найперш – да беларускай мовы. Беларусь ён успрымае як свой “кавалак зямлі”, на якім яму прыйшлося правіць. Для нас яго рэжым горш чым акупацыйны. Народы краіны спачатку ўспрынялі яго за свайго. А ён, карыстаючыся нашым даверам, першым крокам пасля выбараў 1994 г. пабудаваў службу аховы, якая ў далейшым “ставіла на месца” тых, хто мысліў, на яго думку, не так як ён. Другім крокам, прыцягнуў да працы ў Адміністрацыю людзей, на якіх ужо былі ў яго кампраметуючыя матэрыялы (прыклад – М. Мясніковіч), альбо якія ўдзельнічалі з ім у правакацыях-афёрах (тыпу Шэйман, Ціцянкоў-Лёзненская афёра падчас выбараў 1994 г.). З дапамогай гэтых асоб і службы аховы разагнаў законна выбраны Вярхоўны Савет і, здзейсніўшы самаўпраўства і гвалт, змяніў Канстытуцыю – здзейсніў дзяржаўны пераварот больш падобны да рэйдарскага захопу тэрыторыі нашай краіны. Гэтай тактыкі прытрымліваецца і па сённяшні дзень, толькі яшчэ больш нахабна і брутальна. Палітычнае поле ім так зачышчана, што робіць немагчымым дзейнасць палітычных партый і недзяржаўных грамадзянскіх аб’яднанняў.
Паводзіны А. Лукашэнкі сведчаць, што ён “перавыхаванню” не падлягае і ўся яго дзейнасць накіравана выключна на сваю карысць. Яго выказванне: “Я столькі ў Беларусь прынёс” (слухай яго выступ на пасяджэнні з нагоды Дня “Незалежнасці” 2017 г.) не болей чым блеф. Адзначым, усё, што датычыць фінансаў, бюджэту, запазычанасці Краіны, для грамадзян Беларусі даўно закрыта. Уся справаздача ўлады па гэтых пытаннях складаецца са слоў Лукашэнкі: “Я вам даў!” Таму мы можам толькі здагадвацца, колкі ён вынес – даныя розняцца – 12-20 мільярдаў даляраў.
Лічым, што нам патрэбна выкінуць з галавы думкі пра дыялог А. Лукашенкі з грамадскасцю аб яго дабравольным зыходзе і выпрацоўкі з яго ўдзелам механізму правядзення па-сапраўднаму свабодных выбараў новай улады. Па-першае, для яго Улада – наркотык, без якога ён ужо не зможа жыць і будзе маніякальна завіхацца і выкручвацца, прымяняць усе даступныя сродкі, каб ім (наркотыкам) карыстацца. Па-другое, ніколі ён на дыялог не пойдзе, за стол перагавораў не сядзе, уладу проста так, без супраціву, не аддасць. Гатовы “ў поўным узбраенні” расправіцца з “бунтам”. Аб гэтым яскрава сведчыць заява Лукашэнкі на ўрачыстасцях з нагоды, г.зв. 100-годдзя КГБ: “Я говорил нашим армейцам, милиции, скажу и вам: вы никогда не увидите меня в тылу, в этой сложной борьбе (а может быть, будет еще и сложнее). Я буду всегда вместе с вами и никогда не позволю предать наши с вами интересы по защите государства и человека. Я это говорю, потому что уж слишком мы часто наблюдаем, в том числе совсем рядом, как предавали военных, работников спецслужб те, кто вчера отдавал им команды. Этого в Беларуси не было и не будет”.
Адзначым, што міжнародныя ініцыятывы, кшталту “Хельсінскі працэс-2”, г.зв. лібералізацыя, рэвалюцыйныя дэкрэты аб ПВТ і “дзелавой ініцыятыве”, “лічбавай” эканоміцы ні якім чынам не паўплываюць на эканоміку краіны, дабрабыт беларусаў, таму што яны падобныя заявам пра “пяцьсот” і нават нядаўняй з’яве: замены ім (і Коляй) нумара на кашулі “хакеіста” з 1 на 01. Усё гэта робіцца з адной мэтай – адцягнуць увагу грамадства ад сапраўднай эканамічнай сітуацыі ў краіне, не дазволіць супраціву і пратрымацца пры ўладзе як мага даўжэй. З кожным днём маразм і нахабнасць у паводзінах Лукашэнкі ўзрастаюць. Таму шансаў у грамадства на сур’ёзную перспектыву з ім быць не можа. Мы будзем бачыць выключна толькі ШОЎ! “Дзелавая ініцыятыва” прадпрымальнікаў, усяго грамадства аўтаматычна ўзрасце і знікне пачуццё страху як толькі адлучым Лукашэнку ад улады!
Паўстае пытанне, як адлучыць яго ад улады і галоўнае, без чалавечых ахвяр і разрухі?
Згодна з Канстытуцыяй у Дзяржавы ёсць такія магчымасці і інструменты. Гэта могуць зрабіць:
Парламент.
– Палата прадстаўнікоў. Але ж, нават, кожны пяцікласнік ведае, што, г.зв. дэпутат падабраны (прэзідэнцкай адміністрацыяй і службамі губернатара рэгіёна) і назначаны на пасаду самім Лукашэнкам. Усю іх дзейнасць, у тым ліку пытанні для абмеркавання, праграмуе і “прапануе” прыгатаваныя рашэнні Адміністрацыя Прэзідэнта. На жаль, з усяго складу дэпутатаў толькі нямногія могуць адэкватна ацэньваць сітуацыю, праяўляць ініцыятыву і рашучасць. Што датычыць магчымых праяваў “самастойнасці” кіраўніком Палаты, то яны немагчымы з улікам яго асобы. Тым больш ён – кіраўнік – добра ведае, што ў любы час знойдзецца повад, каб яго змяніць (гэта ў лепшым выпадку, а можа і патрабуецца скасаваць яму дэпутацкую недатыкальнасць).
– Савет Рэспублікі. Там кіруе М. Мясніковіч. Разумны чалавек, але ж, як зказана вышэй – ён выканае любы загад Лукашэнкі.
Канстытуцыйны, Вярхоўны Суды. Кіраўнікі самі ведаеце якія. Гэта, як кажа Лукашэнка, “мышы пад венікам”.
МУС. Настрой кіраўніка гэтага ведамства вядомы. Яго згода апрануцца, па загадзе Лукашэнкі, у мундзір НКВД гаворыць сам за сябе…
Генеральная пракуратура, КДБ, СК. Лукашэнка, разлічвае на іх лаяльнасць, таму, прадбачваючы грамадскі бунт, прызначыў значныя павышэнні, асабліва службоўцам КДБ, грашовых выплат. Адначасова настойліва даводзіць праз кіраўнікоў да свядомасці ўсіх супрацоўнікаў, што толькі пры ім магчыма іх праца і дабрабыт.
Здзейсненыя Лукашэнкам злачынствы даюць падставу Генпракуратуры, КГБ, СК праявіць ініцыятыву і ўзбудзіць крымінальную справу. Разумеем усю складанасць гэтага пытання – кіраўнікі гэтых ведамстваў прызначаюцца на пасаду і адлучаюцца ім. Усе гэтыя службы павінны зрабіць выбар: яны з народам ці са злачынцам Лукашэнкам.
Ініцыятыву па адлучэнні Лукашэнкі ад улады можа праявіць, як ніхто, і яго Служба аховы, і кожны ахоўнік, і просты грамадзянін, калі толькі будзе мець такую магчымасць.
Карыстаючыся магчымасцю, мы просім усіх працаўнікоў дзяржаўных устаноў, якія маюць дачыненне да сакратарыятаў, ведамственных архіваў, аператыўных улікаў, прыняць меры, каб захаваць (скапіраваць) дакументы аб злачынствах рэжыму.
Як мы адзначалі ў лісце-звароце – у Краіне рэальны крызіс. Народ не верыць ні прэзідэнту, ні апазіцыі. Сітуацыя на працягу года ў лепшы бок не змянілася. Павялічыўся лік грамадзян, якія лічаць, што Лукашэнка павінен адысці ад улады. Па маючых даных іх больш за 75%. Каля 15% з іх настроены рашуча і гатовыя да актыўных дзеянняў па змене рэжыму. Але ж яны пакуль разрозненыя. Лічым, што цяпер, як ніколі наспеў час стварэння «Цэнтра грамадзянскай салідарнасці», які, калі не ўдасца адлучыць Лукашэнкі ад улады шляхам перамоў з уладнымі суб’ектамі, арганізуе мірны супраціў рэжыму. Гэты Цэнтр і будзе тым суб’ектам, да якога можа звярнуцца, пры неабходнасці, кожны грамадзянін Беларусі, і нават А. Лукашэнка, а таксама ўладныя структуры.
Лічым, што Цэнтр павінен знаходзіцца па-за тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь па цэлым шэрагу прычын, з якіх асноўныя: бяспека актывістаў, магчымасць свабоднай выпрацоўкі ідэй і прапаноў, адсутнасць ціску з боку рэжыму як на Цэнтр, так і на яго ўдзельнікаў.
Поспех адбудзецца, калі, напрыклад, адначасна здзейснім сумесны выхад на вуліцу ва ўсіх вялікіх і малых гарадах, нават, аграгарадках (невыпадкова напісалі «напрыклад» – формы супраціву бываюць розныя). Упэўнены, што стрэлаў у дэманстрантаў не будзе – адпаведная праца з арміяй і праваахоўнікамі вядзецца.
Аб нас.
Мы – грамадзяне Беларусі, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца перш за ўсё тым, што Беларусь павінна быць Незалежнай, Вольнай, Заможнай.
Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і ёй не трэба нікуды ісці: ні на Усход, ні на Захад.
Беларусь будуе стасункі з дзяржавамі-суседзямі, так і з усімі астатнімі, на падставе добрасуседства, добразычлівасці, узаемнай карысці.
Выбары – забяспечваюць прадстаўніцтва народа ва ўладзе – гэта велізарны рэсурс, які на працягу болей 20 гадоў не працуе на карысць Радзімы.
Мы пазітыўна ставімся да апазіцыйных палітычных партый, таксама да Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, аднак лічым, што некаторыя яго акцыі былі несвоечасовымі і недастаткова падрыхтаванымі.
Мы не прэтэндуем на лідарства і ўзнагароды, проста ведаем як пазбавіцца рэжыму. Для гэтага, найперш, патрэбна быць РАЗАМ!
Для кантактаў: E-mail: [email protected], а таксама на каардынаты, пададзеныя ў пісьмовым звароце.
27 лютага 2018 г.
* * *
Пісьмовы зварот накіраваны кіраўніку дзяржавы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку 21 студзеня 2017г. Тэкст звароту напісаны ініцыятыўнай групай Цэнтра грамадзянскай салідарнасці
Уважаемый Александр Григорьевич!
Начиная с 1996 года, мы оставались Вашими последовательными оппонентами в вопросах видения того пути, которым должна идти Беларусь. Но прошедшие двадцать лет изменили Вас и заставили нас пересмотреть наше отношение к Вам как к государственному деятелю.
Бесспорным является тот факт, что Вы смогли сохранить систему социально-экономических гарантий большинству населения Беларуси, не допустили той катастрофы падения уровня жизни, которая произошла в Молдове и Армении, во многом коснулась Украины и даже России. Любой власти это нужно ставить в заслугу.
Мы видим, что Вы начали пересматривать те свои шаги, которые мы воспринимали как ошибочные. Прежде всего, сегодня возглавляемая Вами власть начала вести реально многовекторную внешюю политику. Если до сих пор доминировал восточный вектор, то сейчас очевидна попытка уравновесить его диалогом с Европейским Союзом и США.
Начато движение на пути экономических реформ. Следует признать, что первые шаги в этом направлении власть сделала еще в 1994—1995 году, борясь с последствиями той стагнации, в которую ввергло Беларусь бездействие правительства Кебича. К сожалению, после 1996 года постепенные реформы были прерваны, и лишь в последние годы возобновлены. Это мы также приветствуем и надеемся, что движение по пути выверенного реформирования экономики будет продолжено.
Главная Ваша ошибка – отказ от диалога с оппонентами. Опираться можно лишь на то, что имеет твердость отстаивать собственную точку зрения – как имели ее Вы в Верховном Совете 12-го созыва, как имеете ее Вы в диалоге с России и другими сильными международными игроками. То, что Вы воспринимали как безоговорочную поддержку в последние годы, было в большинстве случаев либо равнодушным молчанием тех, кому все равно, либо криками ждущих от Вас подачек, но вовсе не преданных делу построения белорусского государства людей.
Ситуация, сложившаяся в 2013—2016 гг. в Украине, продемонстрировала: государство можно сохранить в мире и целостности лишь тогда, когда заинтересованные в этом силы не сражаются друг с другом, а ведут диалог. Лишь тогда борьба на взаимное политическое уничтожение превращается в конструктивное сотрудничество ради будущего своей страны и своего народа.
Можно, конечно, надеяться на то, что по отношению к Беларуси будет когда-нибудь введено внешнее управление, как происходит это сегодня в Украине, обанкротившейся в результате деятельности экс-президента Виктора Януковича, упорным желанием узурпировать власть политическую и экономическую доведшего богатейшую страну до пропасти. Но Вы находили общий язык даже с теми, у кого, казалось, должны были быть с Вами непримиримые разногласия: с Борисом Ельциным и Михаилом Горбачевым, с Михаилом Саакашвили и Виктором Ющенко, а сейчас – с Петром Порошенко. Вы доказали не только свою жесткость как руководителя, но и свою гибкость и дипломатичность за пределами Беларуси. Не кажется ли Вам, что пришло время сочетать эти же качества и внутри нашего государства?
Все зависит от нас – от белорусов. Гарантии целостности государства, гарантии сохранения собственности и безопасности правящей элиты после неизбежной ротации даются не вне страны, а только внутри нее самой, в результате диалога. Иначе любого руководителя ждет судьба Виктора Януковича, которой мы не хотели бы для Вас. Не хотели бы хотя бы потому, что, на наш взгляд, в истории современной Беларуси Ваше имя останется не только как имя первого всенародно избранного руководителя, но и как политика, искренне желавшего добра своей стране и своему народу.
Когда-то, в 1994 году, молодой глава белорусского государства обосновывал необходимость усиления вертикали власти условиями переходного периода. Прошло двадцать два года. Не кажется ли Вам, что переходный период закончился?
Обществу необходим диалог по вопросу политической и экономической реформы. По вопросу того, какой должна быть состоявшаяся суверенная Беларусь.
Вы – первый президент Беларуси – имеете право и обязаны начать этот диалог. Нельзя дальше откладывать его. В стране реальный кризис. Народ не верит ни власти, ни оппозиции. Старая экономическая модель исчерпала себя, а построить новую в условиях внутренней политической конфронтации невозможно. Те, кого Вы считали союзниками, ждут, когда Вы ослабеете, чтобы разорвать страну, воспользовавшись малейшим выражением социального недовольства населения.
Мы не навязываем Вам свою точку зрения. Сегодня Вы обладаете достаточной полнотой власти, чтобы счесть: диалог не нужен. Но если диалог не начинается сильным и по инициативе сильного, никто не будет с ним разговаривать, когда он начнет слабеть. Сегодня Вы определяете правила игры внутри Беларуси. Воспользуйтесь этим. Это даст Вам возможность самому определить момент своего мирного ухода из власти и получить тот объем гарантий для Вас и Ваших близких, которые Вы сочтете достаточными.
Отсутствие диалога превратит Вас в заложника внешних сил, а это будет позором для Беларуси и приведет к разрушению того дела, которому Вы отдали свою политическую жизнь – делу Беларуси.
Если Вы пожелаете узнать, как мы представляем себе такой диалог, мы оставляем координаты контактного лица, официально не втянутого в политическую борьбу и не представляющего в данном случае никого, кроме себя.
Ануфрий Романович, тел. +48 696882042, Skype:ramanovich3 ;
E-mail: [email protected]