Якія б першыя крокі насустрач Украіне мог бы зрабіць рэжым Лукашэнкі?
Якія б першыя крокі насустрач Украіне мог бы цяпер зрабіць рэжым Лукашэнкі? Распавядае аналітык праекта “Беларусь сек’юрыці блог” Леанід Спаткай.

– Разумныя ў гэтым напрамку крокі былі б, калі б зараз Беларусь вярнула б сваю амбасаду ў Кіеў, і рабіліся захады для наладжвання стасункаў у плане таго, што вайна ўсё ж такі рана ці позна скончыцца. Тым больш вясна на парозе, пачатак сяўбы. Трэба і паліва, трэба і тэхніка. У гэтым плане Беларусь магла б пэўную дапамогу Украіне аказаць, загладзіўшы сваю вось віну, што на яе тэрыторыі размяшчаліся расейскія войскі, якія рабілі напады.
АБСЕ – арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе афіцыйна не вызнала Беларусь як дзяржаву- саўдзельніцу расейскай агрэсіі. Такім чынам канчатковы выбар фармату далейшых стасункаў за Кіевам.
Беларускае Радыё Рацыя
