Якія выбары без “каруселі”!?
На выбарчым участку №15 у Баранавічах, які размешчаны ў сярэдняй школе №21, заўважана так званая “карусель”. Калі адна і тая ж асоба, тройчы пераапранутая, прыходзіла галасаваць, кажа назіральнік Алег Малашчанка:
– Твар маладой дзяўчыны другім разам падаўся знаёмым. Яна была з распушчанымі завітымі валасамі. Першы раз прыходзіла з хвосцікам. Пасля прыйшла праз паўгадзіны дзесьці: у хустцы ды акулярах на ўвесь твар.
Паводле Алега Малашчанкі, камісія ў “левых” пашпарт не глядзіць. Адразу адкрываюць апошнюю старонку ў спісах для роспісу. Калі Малашчанка моцным голасам паведаміў назіральніку Сяргею Гоўшу пра “карусель”, то 2 сябры камісіі захваляваліся, але старшыня іх супакоіла: “Не бойцеся, усё добра будзе”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА