Якія законы сёлета прымуць у Беларусі?



У перадвыбарчы перыяд у Беларусі прымаюцца заканадаўчыя акты, якія істотна абмяжоўваюць правы і свабоды грамадзян. Падобнае адбывалася і напярэдадні выбараў 2010 года.

Апошнім часам шмат гаварылася пра новыя змены ў Закон аб масавых мерапрыемствах, у Закон аб СМІ, распрацоўваюцца змены ў Закон аб зваротах грамадзян, расказвае дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка:

– Цікавасць выклікае тое, што і адзін і другі законапраекты накіраваныя на актыўнасць у сферы інтэрнэту. Таму што і праўкі ў Закон аб СМІ, накіраваныя на абмежаванне доступу да СМІ ў інтэрнэце. І калі мы мы гаворым пра змены ў Законе аб зваротах грамадзян, то і там асноўныя змены накіраваныя зноў жа на актыўнасць грамадзян у інтэрнэце. У прыватнасці, гэтыя змены робяць немагчымым падачу калектыўных петыцый, такіх як праз чэндж.орг рабілі і так далей.

Паводле зменаў, напрыклад, звароты можна будзе накіроўваць толькі праз сайты дзяржаўных органаў, але нельга праз электронную пошту, як цяпер.

На сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пазначаныя планы падрыхтоўкі законапраектаў на тры мінулыя гады. Якія заканадаўчыя праекты з’явяцца сёлета – дагэтуль невядома.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота parliament.gov.bу