Януковіч прызнаны вінаватым па справе пра дзяржздраду
Абалонскі раённы суд Кіева абвясціў прысуд экс-прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу.
Былы прэзідэнт прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і спробе замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
„Нягледзячы на непрызнанне сваёй вінаватасці абвінавачаным, суд, выслухаўшы паказанні сведак, вывучыўшы высновы экспертаў, дакументы і рэчавыя доказы, ацаніўшы довады абвінавачвання і абароны, лічыць, што вінаватасць абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў даказаная належнымі і дапушчальнымі доказамі”, — заявілі ў судзе.
Суддзі прызналі яго вінаватым у дзяржздрадзе, у саўдзельніцтве ў вядзенні агрэсіўнай вайны і ў саўдзельніцтве ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, які пацягнуў гібель людзей.
