Яраслаў Чарназуб: Дэбальцава – козыр, які баевікі хочуць пакласці ў капілку Пуціна



Україна павінна мець моцную армію і пабудаваць лінію бяспекі на Данбасе. Пра гэта заявіў украінскі прэм’ер-міністр. Маем пабудаваць мяжу, праз якую не будуць правозіць зброю і пранікаць дыверсанты. Такую задачу паставіў на паседжанні украінскага ўраду Арсеній Яцэнюк.

Україна пачынае разумець, што хутка вярнуць падкантрольныя ДНР і ЛНР тэрыторыі і Крым не ўдасца, кажа украінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб.

– Такіх жорсткіх баёў не было ад пачатку канфлікту. Дужа прынцыповае пытанне, як для ўкраінскага боку, так і для боку агрэсара. З цягам часу рэальнага мы пабачым, якая сітуацыя. Відавочна, што для баевікоў прынцыповае пытанне – Дэбальцава – гэта той козыр, які баевікі хочуць пакласці ў капілку Пуціна.

З часу анэксіі Крыму і пачатку баявых дзеянняў на Данбасе, украінскі ўрад прыняў праграму ўмацавання мяжы з Расеяй і акупаваным Крымам. Дагэтуль Кіеў не кантралюе некалькі соцен кіламетраў мяжы з Расеяй у раёне, дзе знаходзяцца прарасейскія баевікі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя