Яраслаў Качыньскі пераабраны старшынём ПіСу
У Варшаве 3 ліпеня прайшоў VI Кангрэс партыі „Права і справядлівасць”. У з’ездзе ўзялі ўдзел каля 1500 чалавек – дэлегаты з усёй Польшчы і запрошаныя госці. На кангрэсе цяперашні старшыня партыі Яраслаў Качыньскі пераабраны на сваю пасаду. Яраслаў Качыньскі падкрэсліў, што за апошнія 6 гадоў кіравання яго партыі ў Польшчы ў краіне змянілася дзяржаўная, сацыяльная і міжнародная, культурная і адукацыйная палітыка.
За Яраслава Качыньскага прагаласавала абсалютная бальшыня дэлегатаў кангрэсу – 1245 чалавек, толькі 18 было супраць, а яшчэ 5 устрымалася ад галасавання.
VI Кангрэс партыі „Права і справядлівасць” унёс папраўкі ў статут партыі. Яны, на думку дэлегатаў кангрэсу, павінны зрабіць структуру партыі больш гнуткай і адкрытай.
Беларускае Радыё Рацыя