Яраслаў Качыньскі вярнуўся ва ўрад Польшчы



Сёння, 21 чэрвеня, былі агучаныя змены ва ўрадзе. Адзіным віцэ-прэм’ерам стаў Яраслаў Качыньскі, які замяніў папярэдніх чатырох віцэ-прэм’ераў Рады міністраў. Паведамляюць польскія СМІ.

Марыюш Блашчак, Яцэк Сасін і Пётр Глінскі не будуць ўжо віцэ-прэм’ерамі, але застануцца ва ўрадзе. Такім чынам, яны будуць адведзены толькі да канстытуцыйных функцый міністраў абароны, дзяржаўнай маёмасці і культуры.

Чацвёрты з віцэ-прэм’ераў Генрык Кавальчык, якога некалькі месяцаў таму пазбавілі пасады міністра сельскай гаспадаркі, сёння ўвогуле пакінуў урад.

Яраслаў Качыньскі сышоў з урада Польшчы ў чэрвені 2022 года. Ён займаў пасаду віцэ-прэм’ера, які курыруе сілавыя органы і пытанні бяспекі. У свой час гэтая пасада была створана спецыяльна пад яго. Пасля сыходу Качыньскага яе займаў Марыюш Блашчак, сумяшчаючы з кіраўніцтвам Міністэрствам абароны.