Яраслаў Качыньскі зрабіў рэзкую заяву ў дачыненні апазіцыі
Заснавальнік і бяззменны старшыня кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі зрабіў рэзкую заявіў у эфіры Польскага радыё: „Змена вобразу дзеяння знаходзіцца за межамі інтэлектуальных магчымасцяў апазіцыі”.
Старшыня «ПІС» перакананы, што ў гэтым няма «нічога новага». «Татальная апазіцыя, якая адхіляе любыя правілы, зусім не прымаючы пад увагу інтарэс Польшчы ў цэлым, проста змагаецца за падтрымку пэўнай часткі грамадства. Часткі, якая гатовая верыць ва ўсе, якая мае вельмі слабую памяць, таму што толькі хтосьці з вельмі слабой памяццю можа сур’ёзна прымаць гэтыя напады. Кіраўнік «Права і справядлівасці» ў эфіры Польскага радыё такім чынам ацаніў дзеянні сваіх палітычных супернікаў, заявіўшы, што апазіцыя наўмысна «тарпедавала» правядзенне прэзідэнцкіх выбараў.
Фота Marek Zieliński/SUPER EXPRESS