Ярмошына: 30% беларусаў прагаласуюць датэрмінова



Па прагнозах ЦВК, у датэрміновым галасаванні па выбарах прэзідэнта Беларусі возьмуць удзел каля траціны выбаршчыкаў. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына прагназуе, што датэрмінова на прэзідэнцкіх выбарах прагаласуюць каля 30% выбаршчыкаў.

Кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што для Беларусі больш актуальна менавіта датэрміновае галасаванне чым адмацавальнае пасведчанне. «Грамадзяне з задавальненнем прыходзяць на выбарчыя ўчасткі датэрмінова», – адзначыла яна.

Выбары прэзыдэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка. На галоўны пост краіны прэтэндуюць чатыры кандыдаты: старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, актывістка кампаніі „Гавары праўду!” Таццяна Караткевіч, дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, вярхоўны атаман РГА „Беларускае казацтва” Мікалай Улаховіч.

radyjo.net