Ярмошына агучыла дату „прэзідэнцкіх выбараў”
Нязменная старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме «Контуры» на тэлеканале ОНТ назвала назвала найбольш імаверную дату „выбараў” прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — 30 жніўня 2020 года.
Кажучы пра аптымальны час правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы, старшыня ЦВК адзначыла, што гэта ранняя вясна. «Але ў нас толькі выбары пройдуць у лістападзе, а ў снежні мы толькі сфармуем парламент, — заўважыла яна. — Таму праз тры месяцы — гэта значыць трэба адразу прызначаць прэзідэнцкія выбары. А для чаго мы тады пераносілі гэтыя?».
«Думаю, што прэзідэнцкая кампанія хутчэй за ўсё пройдзе ў той тэрмін, які вызначаны Канстытуцыяй. Апошняя магчымая нядзеля — 30 жніўня 2020 года. Думаю, што гэта з вялікай верагоднасцю і ёсць дата выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — сказала Лідзія Ярмошына.
30 жніўня – гэта якраз дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі, якому ў 2020 годзе павінна споўніцца 66 гадоў.