Ярмошына: ІП не ідуць у дэпутаты, бо не хочуць працаваць задарма



У мінулым годзе ўлады і кіраўнікі буйных прадпрымальніцкіх саюзаў актыўна заахвочвалі бізнесоўцаў пайсці на выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Але вынікі агітацыі не асабліва ўражваюць. Паводле кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, актыўнымі прадпрымальнікі былі толькі ў Менску. Яна мяркуе, што ў рэгіёнах бізнесоўцы не адчулі магчымых выгод ад дэпутацтва.

Таму што ў нас ніхто не прызвычаіўся працаваць задарма. Бо бізнес не лічыць, што гэта прынясе яму выгаду. Вось і ўсё. Ён не збіраецца працаваць на дзяржаву і выбаршчыкаў за так, калі не бачыць выгады. Альтруісты без прагматызму таксама небяспечныя. Заўсёды думаеш: а чаму? Прагматызм заўсёды ёсць. У любым выпадку, бізнесу выгадна браць удзел у выбарах, хоць бы таму, што гэта дае яму магчымасць быць добра прадстаўленым, увайсці ў нейкі элітарны клуб у дадзеным рэгіёне ці горадзе.

Выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца 18 лютага.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск