Ярмошына: На 16.00 выбары па ўсіх акругах перайшлі 50-працэнтную мяжу
На выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на 16.00 па ўсёй краіне прагаласавала больш 60 працэнтаў выбаршчыкаў, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
– На 16 гадзін у Рэспубліцы Беларусь прагаласавала больш за 60% выбаршчыкаў. 63,65% . Прычым у шэрагу абласцей выбары адбыліся ва ўсіх выбарчых акругах.
Як сказала Лідзія Ярмошына, лічбы яўкі выбаршчыкаў сведчаць, што ўжо абрана больш за 60 дэпутатаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БЕЛТА
