Ярмошына: На 18.00 выбары адбыліся паўсюль, акрамя Гародні



Па стане на 18.00 Цэнтрвыбаркам дае 70,72% прагаласаваўшых па краіне. Гэтыя лічбы назвала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас чарговага брыфінгу ў Цэнтрвыбаркаме.

– Выбары ў Рэспубліцы Беларусь ужо адбыліся па 109 выбарчых акругах. Толькі адна выбарчая акруга Гродзенская-Цэнтральная не дацягвае некалькі працэнтаў да 50. І так, Берасцейская вобласць – 69,33%. Віцебская вобласць – 76,32%. Гомельская вобласць – 74,18%. Гарадзенская вобласць – 72,36%. Менская вобласць – 71.90%. Магілёўская вобласць – 77,63%. Горад Менск – 58,76%.

Паводле Лідзіі Ярмошынай, бліжэй да вечара пайшлі і скаргі, але большай часткай – камічныя казусы.

Беларускае Радыё Рацыя