Ярмошына: Наступны кіраўнік ЦВК павінен быць такім жа адкрытым
Разам з кіраўніком Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай TUT.BY падвёў вынікі мінулых выбараў.
Яна распавяла пра свае прэтэнзіі да ўчастковых камісіяў, асобных раёнах, дзе хацелі забараніць практычна любыя сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі, назіральнікам, а таксама намякнула на тое, хто можа заняць яе крэсла пасля парламенцкіх выбараў. Таксама старшыня ЦВК пракаментавала відэа з выбарчых участкаў, якое атрымала вялікі рэзананс у інтэрнэце.
Па словах Ярмошынай, большасць канфліктных сітуацый можна пазбегнуць, калі б члены камісій чыталі метадычныя матэрыялы, падрыхтаваныя для іх.
«Але яны ж грамадскія дзеячы, што з іх узяць, працуюць, і дзякуй Богу», – сказала кіраўнік ЦВК.