Ярмошына назвала папярэдні даклад БДІПЧ АБСЕ «цалкам збалансаваным»



«Цалкам збалансаваным» назвала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына папярэднюю справаздача БДІПЧ АБСЕ па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Ярмошына паведаміла журналістам, што ЦВК не згодны з некаторымі палажэннямі справаздачы, у прыватнасці з тым, што неабходна ўскладняць працэс доступу да галасавання. АБСЕ, патлумачыла сваю думку Ярмошына, лічыць неабходным абмежаваць магчымасць галасавання па месцы жыхарства.

– Я, напрыклад, не згодная абсалютна з гэтымі прапановамі, якія накіраваныя на дыскрымінацыю выбаршчыкаў, у поўным сэнсе гэтага слова. Ганарымся і лічым, што прастата ўдзелу ў выбарах, уключэнне ўсіх па месцы жыхарства, не даказвая факт пражывання праз суд, як гэта існуе ў некаторых краінах, – гэта наадварот спрошчванне парадка, гэта прыцягненне на выбары.

У той жа час яна падкрэсліла, што беларускі бок уважліва разгледзіць рэкамендацыі, якія тычацца працэдуры падліку галасоў. Гаворачы аб аглядзе назіральнікамі падліку галасоў і іх месцазнаходжанні, Ярмошына адзначыла, што «памяншаць адлегласць да бясконцасці нельга». Сябры ўчастковых камісій, па яе словах, павінны знаходзіцца ў прыярытэтным становішчы, да таго ж часцяком іх на ўчастку можа быць нават менш, чым назіральнікаў.

Кіраўнік ЦВК лічыць, што працэдуру падліку галасоў можна будзе ўдасканальваць праз ўнясенне змяненняў у заканадаўства, прапановы па якіх Цэнтрвыбаркам сістэматызуе пасля дэталёвага вывучэння справаздачы БДІПЧ. Паводле БелаПАН