Ярмошына не хоча бачыць апазіцыю ў выбарчых камісіях
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць, што вялікая колькасць прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчых камісіях можа прывесці да канфліктаў. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ. «Мясцовыя выканаўчыя органы не імкнуцца выконваць заяўкі апазіцыі. Але я іх разумею, таму што большая частка тых, хто прэтэндуе на гэтыя месцы, — гэта, як правіла, гарадскі эпатажны асяродак, які ўвесь час канфліктуе з уладай», — сказала Ярмошына. Яна дадала, што гэтыя людзі «добра вядомыя ў мясцовых выканаўчых органах» і пакуль не заваявалі сімпатыяў у мясцовых уладаў.
Разам з тым, падкрэсліла кіраўнік ЦВК, у апазіцыйным асяроддзі ёсць талерантныя інтэлігентныя людзі, якія ня ладзяць скандалы на пустым месцы. «Гэтыя людзі ўключаюцца, але гэты адсотак, які задавальняе ўладу, не задавальняе апазіцыю», — заўважыла Лідзія Ярмошына.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ej.by