Ярмошына пагражае пракуратурай правяральнікам подпісаў
Старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі папярэджвае аб магчымай адказнасці перад законам стваральнікаў камісіі па праверцы подпісаў за Таццяну Караткевіч.
„Правяраць подпісы могуць толькі тэрытарыяльныя камісіі, усё астатняе – самаўпраўства”, – заявіла Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў Менску:
– Якая камісія? Няма ніякай камісіі і быць не можа. Калі дадзеныя грамадзяне неяк будуць перашкаджаць правядзенню выбараў, то мы звернемся ў органы пракуратуры для прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці.
Нагадаем, з ініцыятывай праверыць сапраўднасць подпісаў за вылучэнне на кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч выступіў рух «За Свабоду». Ініцыятыва падтрыманая і некаторымі іншымі суб’ектамі беларускай апазіцыі.
Беларускае Радыё Рацыя