Ярмошына пакуль бачыць падставы для рэгістрацыі пяці ініцыятыўных груп
На дадзены момант старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына бачыць падставы для рэгістрацыі толькі пяці ініцыятыўных груп. Пра гэта яна заявіла журналістам пасля паседжання ЦВК.
Па словах Ярмошынай, у гэтую пяцёрку ўваходзяць тры групы, якія былі зарэгістраваныя сёння, – Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча. Удакладніць, чые яшчэ ініцыятыўныя групы пройдуць рэгістрацыю, кіраўнік ЦВК адмовілася.
Ярмошына паведаміла, што некаторыя прэтэндэнты ўключылі ў свае ініцыятыўныя групы менш за 100 чалавек (а гэта неабходны для рэгістрацыі мінімум), але паабяцалі яшчэ ўнесці ў іх сваіх прадстаўнікоў дадаткова. Ярмошына таксама не бачыць падставы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Сяргея Заблоцкага, які даслаў свае дакументы ў ЦВК па пошце – гэта ўжо з’яўляецца падставай для адмовы.
Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч, па словах Ярмошынай, адрозніваюцца ад дакументаў, пададзеных двума іншымі прэтэндэнтамі-жанчынамі (Жаннай Раманоўскай і Ірынай Першынай). «Прынамсі, яна больш па колькасці», – сказала старшыня ЦВК. Сёння у Цэнтрвыбаркаме чакаюць падачу дакументаў на рэгістрацыю па меньшай меры яшчэ трох ініцыятыўных груп. Плануецца, што ўсе астатнія дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп будуць разгледжаны ЦВК на пасяджэнні 20 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belgazeta.by