Ярмошына прагназуе сутычкі за дэпутацкія мандаты
Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць, што на будучых мясцовых выбарах разгорнецца сур’ёзнае змаганне за дэпутацкія мандаты ў некаторых гарадскіх саветах. Такое меркаванне яна выказала ў эфіры праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
«Абсалютна ўпэўненая, што змаганне будзе за дэпутацкія мандаты ў менскім гарсавеце. Перакананая, што будуць цікавыя сутычкі ў нашых гарадах абласнога падпарадкавання. А на сяле, вядома, не», – сказала старшыня ЦВК.
Выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы прызначаныя на 18 лютага 2018 года. Тэрміны вылучэння кандыдатаў – з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарчай агітацыі працягнецца аж да 18 лютага.