Ярмошына пракаментавала заяву АБСЭ аб недэмакратычных выбарах
Справаздача БДІПЧ АБСЭ аб парлямэнцкіх выбарах у Беларусі суб’ектыўная і не пацверджана аргументамі. Так кіраўнічка Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына пракаментавала заяву міжнародных назіральнікаў пра тое, што выбары ў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў.
Ярмошына абвінаваціла назіральнікаў АБСЭ ў аднабаковай падачы інфармацыі, якая не раскрывае сутнасць пытання.
Тым часам, згодна з дадзенымі ЦВК найбольшая яўка атрымалася на Быхаўшчыне — роўна 95,00%.
Беларускае Радыё Рацыя
