Ярмошына прапанавала Мікалаю Статкевічу быць назіральнікам



Лідзія Ярмошына прапанавала Мікалаю Статкевічу тры варыянты ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

Вось што дазволена былому палітвязню, нядаўна вызваленаму з турмы, кажа старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына:

– Ён можа выступаць у іншых якасцях, карыстацца сваім актыўным выбарчым правам: як выбаршчык, як давернаная асоба і як назіральнік. 

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч патрабуе адкруціць кампанію назад, бо хоча выставіць сваю кандыдатуру на выбары – на ягоную карысць было сабрана шмат подпісаў пад час знаходжання палітыка ў турме. Ярмошына ўжо сказала, што выбары адматаць немагчыма.

28 жніўня Мікалай Статкевіч абяцае прадставіць у Менску новую – супольную з шэрагам іншых апазіцыйных палітыкаў – стратэгію дзеянняў.

 Беларускае Радыё Рацыя