Ярмошына: Справаздача назіральнікаў АБСЕ не выклікае аптымізму
Прамежкавая справаздача місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не выклікае аптымізму, заявіла 24 верасня журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
„З аднаго боку, ацэнкі выбараў у ім няма. Але яны столькі чагосьці падазраюць, што гэта аптымізму не выклікае”, – цытуе Ярмошыну БелаПАН.
У той жа час прамежкавую справаздачу місіі назіральнікаў ад СНД яна назвала „вельмі добрай”. „Яна не ўтрымлівае нічога ні негатыўнага, ні пазітыўнага, а толькі аб’ектыўную інфармацыю, без адзнак”, – адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
Беларускае Радыё Рацыя
