Яшчэ адзін расейскі дыпламат выгнаны з Украіны
Напружанасць паміж Украінай і Расеяй не змяншаецца. Пасля высылкі супрацоўніка ўкраінскай дыпмісіі з Масквы ўлады Кіева загадалі расейскаму генеральнаму консулу ў Адэсе пакінуць краіну. У яго на гэта ёсць некалькі дзён.
Высылка расейскага консула – гэта працяг дыпламатычнай вайны паміж Украінай і Расеяй. У сярэдзіне красавіка Федэральная служба бяспекі затрымала ў Санкт-Пецярбургу ўкраінскага консула Аляксандра Сасонюка, а потым выслала з Расеі. Праз тры дні ў адказ Украіна абвясціла дарадцу пасольства Расеі ў Кіеве персонай нон грата. Тады Расея адказала высылкай супрацоўніка ўкраінскай амбасады ў панядзелак, што ў Кіеве было расцэнена як чарговы крок антыўкраінскай кампаніі Масквы.
Беларускае Радыё Рацыя
